5 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раена г.Брэста разглядалася скарга грамадскага актывіста Андрэя Шарэнды па справе незаконнага пакарання Адміністацыйнай камісіяй Маскоўскага р-на г.Брэста. Нагадаем 26 ліпеня А.Шарэнда і некалькі актывістаў напярэдадні дазволеннага (у апошні момант забароненнага) мітынгу раздавалі інфармацыйныя улеткі аб мітынгу, за што былі затрыманы і пакараныя штрафамі ад 30 да 100 тыс руб, бо ў улетках – «содержание направленно на причинение ущерба государственному и общ. порядку»!

У часе судовага разбіральніцтва А. Шарэнда папрасіў аб вядзенні справы па-беларуску. Суддзя пасля 15 хв. гутаркі пагадзіўся весці паседжанне па-беларуску, а вось прадстаўніца з Адм. камісіі Малевіч Л.М. заявіла, што калі суддзя і А. Шаренда будуць размаўляць па-беларуску яна не зразумее аб чым ідзе гаворка і не зможа прадстаўляць інтарэсы камісіі!

Шуканнем перакладчыка для сп. Малевіч(якая прызналася што мову вучыла і нават У.Караткевіча чытала!) заняўся суд, які ўрешце высветліў: перакладчык будзе для сп. Малевіч але праз месяц! За гэтакі час можна шмат чаго прачытаць сп. Малевіч!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?