НТВ, 19.45

«Маска»

ЗША, 1994, рэж. Чарльз Расэл

Фантастыка-эсксцэнтрычная камэдыя

Ціхмяны клерк Стэнлі Іпкіс употайкі закаханы ў прыгажуню (палюбоўніцу кепскага мафіёзі). Але аднойчы Іпкіс знаходзіць зялёную маску, якая вызваляе ўсе ягоныя жаданьні...

Карціна ў свой час была прарывам у лічбавых тэхналёгіях. У Джыма Кэры вочы вылазілі на лоб, сківіца адвальвалася да зямлі, а лацінаамэрыканскія танцы сталіся гітам сэзону.

Але карціна ніякім чынам не састарэла. Чалавечыя жаданьні – і бліскучая эксцэнтрыка – не старэюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?