Жыхары пасёлка Пабеда Гомельскага раёна, дамы якіх могуць пайсці пад знос, стварылі грамадскі камітэт і рыхтуюць зварот аб правядзенні грамадскіх слуханняў па дадзеным пытанні.

У склад грамадскага камітэта ўвайшла актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ларыса Шчыракова, якая пражывае ў гэтым пасёлку. «Мы будзем дамагацца правядзення грамадскіх слуханняў і прыцягнення экспертаў для аналізу дадзенага праекта», — заявіла спадарыня Шчыракова.

21 ліпеня ў суседнім пасёлку Бярозкі адбыўся сход, на якім выступіў намеснік старшыні гарвыканкама сп. Кавалёў. Там жыхарам Пабеды паведамілі, што іх дамы будуць знесеныя дзеля будаўніцтва чатырохпалоснай дарогі.

Пасля гэтага восемдзесят грамадзянаў накіравалі зварот у гарвыканкам з прыкладаннем альтэрнатыўнага плану будаўніцтва. Адказ з гарвыканкама яшчэ не прыйшоў. Тым часам гомельскае дзяржаўнае радыё распаўсюдзіла інфармацыю, што чуткі пра знос быццам бы распаўсюджваюцца «нядобразычліўцамі» з ліку «агітатараў недзяржаўных арганізацый».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?