Яраслаў Раманчук: «Ложак будзем правяраць?»
фотаблог Юліі Дарашкевіч«У гасцях у кандыдата»: Яраслаў РаманчукЯраслаў Раманчук: «Ложак будзем правяраць?» Чым можа павярнуцца візіт дзвюх прывабных дзяўчат у кватэру не менш прывабнага халасцяка? Не спяшаецеся рабіць паспешлівыя высновы. Таму што дзяўчаты гэтыя — фатограф «Нашай Нівы» Юлія Дарашкевіч і карэспандэнтка «Салідарнасці» Настасся Зелянкова. Прывабны ж халасцяк — не хто іншы, як прэтэндэнт на прэзідэнцкі пост Яраслаў Раманчук. Ён і стаў першай ахвярай нашага супольнага праекта «У гасцях у кандыдата».
Зайздросны жаніх — Будзьце асцярожныя! — у адзін голас наказалі нам рэдактары, даведаўшыся пра блізкі візіт. Успрыняўшы сказанае як рэкламу, мы паспяшаліся да Раманчука. — Рады вас бачыць, — з парога прывітаў нас гаспадар. — Праходзьце на кухню, будзем піць каву з цукеркамі. Спіртнога не прапаную, бо сам не п’ю. Ніхто адмаўляцца і не думаў. Тым больш што да цукерак прыкладаўся яшчэ і вафельны торцік. А каву гаспадар не паленаваўся зварыць уласнаручна. — Можа, яшчэ і посуд самі мыеце? — з’едліва пацікавіліся мы, назіраючы за ўпэўненымі рухамі Раманчука. — Вядома. Насамрэч гэта стэрэатып. Што тут цяжкага? Я і бульбу люблю абіраць. Потым змалоў на машынцы — вось табе і дранікі за пяць хвілін! Мы з зайздрасцю паглядзелі на падваконне — ў бок партрэта сімпатычнай дзяўчыны (да апошняга мы шчыра верылі, што размовы пра нявесту — гэта толькі піяр). — Значыць, гатаваць вы любіце? — Ну так. Хоць, бывае, часам і пельмені смажу, але гэта як даніна студэнцкім часам. Звыклыя не давяраць словам палітыкаў, мы папрасілі дазволу праінспектаваць лядоўню кандыдата. Усё як у людзей: гародніна, садавіна, каўбасы, у маразілцы мяса, а не паўфабрыкаты, на паліцах — рондлі. Нават не верыцца, што гэта лядоўня халасцяка. — А што ў рондлі? — працягнулі мы журналісцкае расследаванне. — Халаднік. Вось і папаўся! Ну хто паверыць, што мужчына будзе сам сабе халаднік гатаваць? — Не, не я варыў, — шчыра прызнаўся Яраслаў. Аднак іншых слядоў прысутнасці ў доме жанчыны мы не знайшлі (за выключэннем флакона туалетнай вады на паліцы ў ваннай). Мы, вядома, асабліва і не разлічвалі ўбачыць раскіданыя па ўсёй кватэры прадметы жаночага гардэроба, але тут усё было відавочна: ні табе фіраначак на вокнах, ні вазачак з кветачкамі, ні мілых сувеніраў на паліцах. Усё проста, Пакуль варылася кава, мы вырашылі ўважлівей агледзець кватэру. Высветлілася, што гэтую «двушку» ў раёне Камароўкі Раманчук набыў яшчэ ў 1998 годзе. — Я спецыяльна заняўся бізнэсам, каб купіць кватэру. Праўда, купіў толькі калі бізнэс кінуў, — смяецца Яраслаў. — Пачакаў, пакуль цэны апусцяцца да мінімуму (нездарма ж эканаміст). Цяпер вось жыву ў цэнтры горада, і праца побач. Проста як у показцы: багатыя купляюць сабе не машыну, каб ездзіць на працу, а кватэру побач з працай, каб хадзіць пешшу. Дарэчы, у Раманчука машыны таксама няма. «Гняздо распусты» Агляд вырашылі пачаць са спальні. Пасля «эратычнага інтэрв’ю» «Народнай волі» гэты пакой уяўляўся нам як мінімум гняздом распусты. Нашы чаканні спраўдзіліся толькі напалову. З выгляду ўсё было цалкам прыстойна: убудаваная шафа, вялікі ложак, гара кніжак на падлозе, туалетны столік (набыты, мяркуючы па ўсім, проста ў камплекце з ложкам). У вочы нам адразу ж кінуўся прафесійны фотаапарат з вялізнымі аб’ектывамі, што ляжаў на люстэрку. Вось толькі кожная ў гэты момант падумала пра сваё: Юля тут жа прызнала ў Раманчуку калегу па фотасправе, мяне ж мучыла пытанне: чаму ўсё гэта знаходзіцца ў спальні? Пакуль — Няўжо рэдка карыстаецеся? — — Крыўдзіш, — тут жа азваўся Яраслаў. — Паглядзіце, на чым ён у мяне стаіць. Ён падняў покрыва, і мы ўбачылі пад ложкам… кнігі, складзеныя стосам у якасці падпорак. Мяркуючы па ўсім, свой рэсурс гэты ложак ужо вычарпаў. — Будзем правяраць? — падміргнуў Раманчук. — — Лаўлю на слове! — А дзе вы захоўвайце свае гальштукі? — для бяспекі вырашылі мы змяніць тэму і заадно ненавязліва зазірнуць у шафу кандыдата. Раманчук без ценю сумневу расчыніў дзверкі і пачаў дэманстраваць сваю калекцыю. Гальштукаў ў яго і праўда аказалася шмат. Нават іменны. — Праўда, завязваць сам не ўмею. Прашу сяброў, — прызнаўся Раманчук. А вось кнігі на падлозе каля ложка прызначаліся для ўдзельнікаў школы, якую вядзе Раманчук на базе Цэнтра Мізэса. — Часам збіраемся ў мяне дома, — расказаў кандыдат і прадбачліва ўдакладніў: — У суседнім пакоі. Бывае, выязджаем Так мы плаўна перамясціліся ў гасцёўню. Эканамічная Камасутра Мяркуючы па фотаздымках, да навучання Раманчук ставіцца нестандартна. Людзі ў купальніках мала нагадвалі удзельнікаў эканамічнага семінару. Ды і праграма заняткаў выглядала вельмі нават прывабна (я тут жа пашкадавала, што рэдактар надоечы адмовіўся мяне туды адпускаць). — Дарэчы, некалькі параў пасля нашых заняткаў ажаніліся, — пахваліўся сваёй роляй Купідона кандыдат. Ад кампутарных здымкаў перайшлі да фотаальбомаў. Вось Раманчук з Маргарэт Тэтчэр, вось з Сямёнам Шарэцкім, вось перакладае Кебічу, шмат фота з рознымі еўрапейскімі міністрамі. Але асноўная частка альбома — дзяўчаты, дзяўчаты, дзяўчаты. На каленях, у абдымку, на фоне — Калі я ішоў на парламенцкія выбары дэпутатам па Гродзенскай акрузе ў 2008 годзе, спецслужбы закінулі ў народ дзве качкі: што я хачу прадаць Гродна Польшчы і што я гей, — смяецца Раманчук. — Прычым нават не ведаю, што для гарадзенцаў было горш. Мы тут жа ўявілі, як Раманчук даказваў гарадзенкам адваротнае, і засмяяліся. Сама ж гасцёўня змяшчала адначасова і бібліятэку, і працоўны кабінет. На паліцах — узнагароды Раманчука за плённую працу на эканамічнай ніве. На стэлажах — кнігі, у тым ліку і ўласнага аўтарства. — А вось у гэтых папках я захоўваю выразкі розных цікавых артыкулаў па тэме, — паказаў Яраслаў на верхнюю паліцу стэлажа. Аднак нашу ўвагу прыцягнулі зусім не эканамічныя працы, а ўзгрувашчаная на іх «Камасутра» і яшчэ нейкая эратычная кніжка з малюнкамі. — «Камасутру» мне падаравалі падчас паездкі на форум у Індыю. Іншым лектарам дасталіся кніжкі па эканоміцы, а мне, як самому маладому, уручылі гэтую. Вырашылі, што патрэбнейшая. Тут, дарэчы, прапісаныя 40 правілаў, якія павінна ведаць жанчына. Вось зараз я вас і праверу. Да нашай вялікай радасці, ад гэтага экзамена нас выратаваў тэлефонны званок. Так мы ад «Камасутры» плаўна перайшлі да ёгі. Высветлілася, што і гэтым Раманчук займаецца з задавальненнем. Прапусціць магчымасць пафатаграфаваць кандыдата ў розных позах мы не маглі. — А можаце, як ёг, у вузел завязацца? — падбухторвалі мы. Мы вырашылі паберагчы кандыдата для гісторыі. Ёга аказалася не адзіным захапленнем Раманчука. З шафы тут жа дасталіся ракеткі для вялікага тэніса і Яшчэ крыху пахадзіўшы па кватэры, вывучыўшы ў ваннай усе скляначкі (яны, дарэчы, у Раманчука таксама асаблівыя — замежныя, нават пасту ён купляе упакоўкамі толькі ў Амерыцы), мы нарэшце вырашылі, што трэба й меру ведаць. — Ну, дарогу да мяне цяпер ведаеце. Так што заходзьце ў любы час, — ветліва запрашаў нас кандыдат. Мы горача паабяцалі вярнуцца.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
56
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Iгар напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 9:13
Iгар напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 9:30
Чытач напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 9:32
Нeartlander напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 9:41
asar напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 9:46
Iгар напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 9:49
vege напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 9:52
Тутэйшы напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 10:03
Высокi Бляндын У Жоўтым Боце напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 10:07
Асьвяяк напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 10:33
Крывіч напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 10:42
Iгар напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 10:46
Гражына напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 10:53
Iгар напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 11:10
sneg напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 12:00
asar напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 12:17
сыр напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 12:39
asar напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 12:40
Iгар напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 12:48
Варган напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 12:58
asar напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 13:48
Тутэйшы 2 Варган напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 13:53
Iгар напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 14:12
беларуска напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 14:16
Алеся* напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 14:28
ЁЁ напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 14:54
Высокi Бляндын У Жоўтым Боце напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 14:56
asar напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 15:53
Высокi Бляндын У Жоўтым Чаравiку напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 16:13
Высокі бландын у жоўтым валёнку напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 16:50
ЯНКА напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 16:52
Мыколька напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 16:55
pasha напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 16:56
Iгар напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 17:19
Мыкольцы напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 18:20
brudny напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 19:39
Тоже Игорь напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 20:35
Крывіч напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 20:39
Стась напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 22:48
2 Стась напiсаў(ла) 17 жнiўня 2010 у 23:13
Крывіч напiсаў(ла) 18 жнiўня 2010 у 5:43
Iгар напiсаў(ла) 18 жнiўня 2010 у 6:24
darashkevich to ЯНКА: напiсаў(ла) 18 жнiўня 2010 у 8:41
Аляксандар Краўцэвіч напiсаў(ла) 19 жнiўня 2010 у 8:29
Крывіч напiсаў(ла) 19 жнiўня 2010 у 9:48
Пятро Касьнерык напiсаў(ла) 19 жнiўня 2010 у 11:36
Iгар напiсаў(ла) 19 жнiўня 2010 у 12:24
пенсiянэр напiсаў(ла) 19 жнiўня 2010 у 19:46
ЯНКА напiсаў(ла) 19 жнiўня 2010 у 20:26
макс напiсаў(ла) 20 жнiўня 2010 у 1:45
ЯНКА напiсаў(ла) 20 жнiўня 2010 у 20:06
Кнехт напiсаў(ла) 21 жнiўня 2010 у 20:57
Iгар напiсаў(ла) 21 жнiўня 2010 у 21:41
цётка напiсаў(ла) 24 жнiўня 2010 у 8:39
mikola ramanau напiсаў(ла) 29 жнiўня 2010 у 12:24
Таццяна напiсаў(ла) 5 верасня 2010 у 13:13
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|