Сваякі пасажыраў знакамітага лайнера «Тытанік» выправяцца ў круіз, прысвечаны стагоддзю з дня яго катастрофы.
Падарожжа адбудзецца ў красавіку 2012 на круізным лайнеры «Балмарал». Лайнер дакладна скапіюе маршрут, якім павінен быў прайсці «Тытанік», ад ангельскага порта Саўтхэмптан да
У дзень гібелі Тытаніка, 15 красавіка, на «Балмарале» на месцы катастрофы знакамітага карабля пройдзе імша ў памяць пра загінулых пасажыраў.
Паводле задумы арганізатараў, падчас падарожжа пасажырам «Балмарала» будуць падаваць стравы, прыгатаваныя паводле меню, распрацаваным для тых, хто плыў на «Тытаніку».
У плаванні, якое пачнецца 8 красавіка 2012, пасажыры будуць расказваць адно аднаму пра сваіх сваякоў, якія загінулі ў выніку крушэння лайнера, і дзяліцца сямейнымі гісторыямі.
Пра планы выправіць «Балмарал» па маршруце «Тытаніка» стала вядома яшчэ ў 2009, аднак пра запрашэнне ў гэтае плаванне сваякоў загінулых пасажыраў афіцыйна абвясцілі толькі цяпер.
«Тытанік», самы вялікі пасажырскі лайнер свайго часу, затануў 15 красавіка 1912 у выніку сутыкнення з айсбергам у Атлантычным акіяне. Ахвярамі катастрофы стала больш за 1500 чалавек. Выратаваліся ўсяго 708 пасажыраў. Апошняя з выжылых, Мілвіна Дзін, памерла ў Вялікабрытаніі ў 2009 годзе.
Раней паведамлялася, што група навукоўцаў мае намер выправіцца ў чарговую экспедыцыю да месца гібелі легендарнага пасажырскага лайнера і правесці віртуальны пад’ём судна на паверхню.