Актывіст кампаніі «Гавары праўду» падазраецца ў падробцы дакумэнтаў для атрыманьня крэдыту.

16 жніўня Башуру прад’яўлена абвінавачаньне па частцы 1 і 2 артыкулу 380 Крымінальнага кодэксу «Падробка, выраб, выкарыстаньне альбо збыт падробных дакумэнтаў, штампаў, пячаткаў, блянкаў».

Два гады таму, выступаючы даручнікам жонкі, якая брала крэдыт, Башура нібыта прадставіў даведку аб заробку, у якой былі завышаныя даходы.

Башура быў затрыманы 7 жніўня на сваёй кватэры і цяпер знаходзіцца ў турме на Акрэсьціне. Справу вядзе міліцыя Савецкага раёна Менску. Як паведаміла адвакат Башуры Тамара Сідарэнка, цяпер штодня вядуцца актыўна сьледчыя дзеяньні.

У кампаніі «Гавары праўду» зьвязваюць перасьлед Міхася Башуры з ягонай актыўнасьцю ў гэтай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?