Літоўскія СМІ перадаюць пра затрыманне Ашмянскай мытняй начальніка коннай паліцыі Вільні Лайманаса Банкаўскаўскаса. Літоўскі паліцэйскі кажа, што наркотыкі яму падкінулі. Журналісты звяртаюць увагу на тое, што ўдзел у зарыманні прымалі супрацоўнікі беларускай службы бяспекі (відавочна маецца на ўвазе КГБ).

І так версія нумар адзін — літовец сапраўды вёз с сабой наркотыкі.

Версія нумар два — яго падставілі.
Навошта? Магчыма быў распрацаваны плян вярбоўкі літоўскага паліцыянта, але літовец Радзіму прадаваць адмовіўся. У выніку ён у гарадзенскім СІЗА.

Якая з версій праўдзівая? Пакуль, што цяжка нешта адназначна сцвердзіць, але прыгадалася гісторыя, калі Анжаліцы Борыс менавіта пры вяртанні з Літвы падкінулі наркотыкі. Таксама, дарэчы, амфетамін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?