Непагадзь, што разгулялася гэтай ноччу ў Магілёўскай вобласці, прывяла да абрыву лініі электраперадачы і пашкоджання будынкаў у шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці.

Як паведамілі ва ўпраўленні МНС па Магілёўскай вобласці, моцны вецер пашкодзіў дах на 19 аб’ектах у Бабруйскім, Глускім, Клічаўскім і Асіповіцкім раёнах. «У большай ступені ад навальніцы пацярпеў Бабруйск, — адзначыў прэс-сакратар упраўлення Юрый Мятліцкі. — Прыкладна 150 дамоў былі абясточаны. Адбыўся абрыў проваду, які знаходзіцца пад напружаннем 10 кілавольт. Зараз працягваецца рамонт гэтай лініі электраперадачы».

Паваленае ўраганным ветрам дрэва стала прычынай спынення руху па чыгуначнай ветцы Асіповічы — Мінск. Зараз рух цягнікоў адноўлены, паведамілі ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?