Адзін Сабака прыйшоў на прэзентацыю кнігі Фядуты. Граждан, убачыўшы Сабаку, сказаў: «А я думаў, што вас даўно блохі заелі!»
Аднаму Сабаку далі слова. І той прызнаўся, што ён пераапрануты Граждан.
Аднаму Сабаку спадабалася прэзентацыя, бо можна было купіць кнігі. Граждану-- не спадабалася, бо яму хацелася выпіць і закусіць вудзяла.
З адным Сабакам павітаўся Фядута. Граждану таксама хацелася ўвагі і ён падбег да Фядуты і сказаў: «Напішыце і пра мяне. Я Шніпа не люблю...»
Адзін Сабака сядзеў у залі і драмаў, і, толькі, калі выйшаў выступаць Граждан, пераапрануты ў Шніпа, прачнуўся і сказаў: «Няўжо я рэвалюцыю праспаў?»
0
0
0
0
0
0