Шаноўныя чітачы Нашай Нівы,

Хутка адбудзецца чарговая беларуская сустрэча, восьмы «стол заўсёднікаў» у Берліне. Але гэтага нам мала:). Наша мэта — знаёмства як мага больш беларусаў ды сяброў Беларусі ў Нямеччыне памiж сабой.

I вы можаце нас у гэтым падтрымаць! Проста падпішыцеся на нашу рассылку, і вы будзеце заўсёды ў курсе цікавых беларуска-нямецкіх падзеяў у вашым навакольлі.

Наш адрас:

http://www.pakalennie.de

Да таго, мы заўсёды рады паведамленьням з карыснымі парадамі й рэкамендацыямі для беларусаў і прыхільнікаў Беларусі ў Нямеччыне.

Прыгожых летніх дзён жадае вам суполька ў Фэйсбуку «Belarussen in Deutschland» i Берлінскі «Стол заўсёднікаў»

Да сустрэчы!

Аня Сiвакова i Табiяс Вайман

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?