Такую думку выказаў Валерый Грышкавец на сайце праўладнага Саюза пісьменнікаў.

На сайце праўладнага Саюза пісьменнікаў з’явіўся артыкул, у якім намер лідэра «Гавары праўду» ўдзельнічаць у выбарах бачаць як спробу зарабіць іншыя дывідэнды. А іменна: рэпутацыю для Уладзіміра Някляева ў вачах нобелеўскага камітэта. То бок

паэт займаецца палітыкай дзеля таго, каб вылучыцца на атрыманне Нобелеўскай прэміі. Следам за Барадуліным.

«Паэт Уладзімір Някляеў, як я адразу сцяміў, замахваецца на паход за самай галоўнай пасадай у краіне… Безумоўна, Уладзімір Пракопавіч не настолькі бязглузды і саманадзейны, каб не разумець: яго высілкі ў дадзеным выпадку «яйца выеденного не стоят». Тым не менш, шуму вакол свайго імя можа нарабіць», — мяркуе Грышкавец.

Грышкавец з зайздрасцю піша пра паэтавы прэміі, званні, пасады, якія прынеслі і матэрыяльныя выгоды. Але не адмаўляе ў тым, што «пасля Максіма Танка, заўчаснай смерці Янішчыц, Купрэева і Сыса, адзіны, аб кім без аглядкі можна сказаць: паэт!»

Сам Грышкавец нядаўна трапіў пад крытыку за пагардлівае стаўленне да Барадуліна й Бураўкіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?