Мікола Сусла з Вілейкі амаль два месяцы чакаў правядзення экспертызы.

У заключэнні, якое маладому чалавеку зачыталі ў міліцыі, гаворыцца, што «на кампутары не ўсталяваны праграмы, каб выходзіць у Інтэрнэт». «Міліцыянт сказаў, што я, напэўна, даў пустышку. Ён адзначыў, што будуць шукаць іншых людзей і новыя ір-адрасы», — кажа сп. Сусла.

Нагадаем, што ў ліпені ў Вілейцы была заведзена крымінальная справа па факце паклёпу ў каментарах на мясцовым сайце. А ў Міколы Суслы тады забралі кампутар, падазраючы, што ён з'яўляецца адміністратарам vialejka.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?