Перад самітам АДКБ Аляксандр Лукашэнка правёў два дні ў гасцях у Роберта Качарана.

Фота 2006 года з архіва.

Фота 2006 года з архіва.

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Арменію загадзя. У суправаджэнні свайго старэйшага сына Віктара ён наведаў былога прэзідэнта краіны Роберта Качарана. Пра гэта паведаміла армянская газэта «Жаманак». Для радыё «Свабода» гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар Качарана. Мяркуецца, што сустрэча адбылася на возеры Севан, дзе перабываў Качаран. Дакладных звестак пра месца і тэматыку сустрэчы прэс-сакратар не паведаміў.

Назіральнікі не выключаюць, што Лукашэнка прасіў пра пасярэдніцтва Качарана для нармалізацыі адносінаў з Расіяй, якія дайшлі да пункту кіпення. «Не выключана, што пры дапамозе Качарана Лукашэнка спрабуе сустрэцца з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым, — выказвае гіпотэзу «Жаманак». — Гэта не першы выпадак, калі Лукашэнка з неафіцыйным візітам прыязджае ў госці да Качарана. Мінулым разам, калі Лукашэнка прыбыў у Арменію (тады яго суправаджаў малодшы сын Коля), яны разам накіраваліся ў Цахкадзор, дзе ўсупол з Качаранам коўзаліся на лыжах», — нагадае газета.

Саміт АДКБ пачаўся ў Ерэване 20 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?