Славуты аўкцыённы дом Sotheby’s, які прадае з малатка творы мастацтва, пачынае гандляваць агароднінай. Першыя таргі пад назвай «Мастацтва фермерства» адбудуцца 23 верасня ў Нью-Ёрку, паведамляюць інфармагенцтвы.

На аўкцыён будуць выстаўлены не звычайныя плады палёў, а вельмі рэдкія віды, так званыя вінтажныя сарты, якія цяпер ужо не вырошчваюцца. Напрыклад, «турэцкі аранжавы» баклажан, гарбуз сорту «лэдзі Гадзіва», «ружовы банан». Гэтая і іншая агародніна будуць прадавацца па стартавай цане $1 тыс. за скрыню.

Як растлумачыў прадстаўнік Sotheby’s, гэта не новая галіна бізнесу дома, а дабрачынная акцыя, накіраваная на стымуляванне амерыканскіх аграрных вытворцаў.

Адзін з фермераў, які вырошчвае агародніну для аўкцыёну Sotheby’s, сцвярджае, што плады можна параўнаць з прадметам мастацтва, бо яны, як і палатно, могуць мець высакароднае паходжанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?