Як заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў, Масква лічыць, што рашэньне суду Тайлянду аб экстрадыцыі расейца Віктара Бута ў ЗША, было прынятае пад ціскам, а таму мае намер дамагацца яго вяртаньня свайго грамадзіна на радзіму.

Заява зроблена ў сувязі з тым, што сёньня апэляцыйны суд Тайлянду пастанавіў экстрадаваць 43-гадовага былога савецкага афіцэра Віктара Бута ў ЗША. Бут, які сьцьвярджае, што стаў ахвярай амэрыканскай правакацыі, быў арыштаваны ў Тайляндзе ў сакавіку 2008 года паводле запыту праваахоўных органаў ЗША. У Злучаных Штатах яго падазраюць у незаконных пастаўках ваеннай тэхнікі розных узброеным групоўкам, што дзейнічаюць у Паўднёвай Амэрыцы, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?