Пасьля развалу СССР зноў паўстала пытаньне, да якой цывілізацыі аднесьці Беларусь: эўрапейскай ці славянска-бізантыйскай. На фоне «дэмакратызацыі» палітычнага жыцьця ў рэгіёне Беларусь рухаецца ў супрацьлеглым кірунку – да ўсё больш і больш рэпрэсіўнай формы прэзыдэнцкай улады. Заходнія палітыкі называюць краіну «апошняй дыктатурай у цэнтры Эўропы». Адпаведна зьмяняецца і ейная арыентацыя ў міжнародных стасунках. Калі Захад адмоўна ўспрыняў вынікі лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 г., палітычны вэктар схіліўся ў бок значна шчыльнейшага саюзу з Расеяй. Гэта адбывалася ў кантэксьце пашырэньня НАТО і Эўразьвязу, куды ўвайшлі некаторыя суседзі Беларусі. Таму як ніколі раней востра паўстала праблема «эўрапейскага» ці «славянскага» выбару...

Поўны тэкст артыкулу прапануе дзясяты выпуск часопісу ARCHE, які можна чытаць пакуль толькі ў Інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?