Неплацежаздольныя кліенты рэстаранаў у Літве для аплаты рахунку змогуць узяць так званы хуткі крэдыт на месцы.
«Гэтая форма прадстаўлення крэдыту зручная ўсім: і нам як крэдытнай установе, і рэстаранам, і кліентам», — заявіў Гедымінас Вялічка, гендырэктар кампаніі SMScredit.lt, якая прапанавала навінку. Для атрымання «рэстараннага крэдыту» трэба запоўніць спецыяльны бланк і з пасведчаннем асобы ўручыць афіцыянту. Далей кансультант крэдытнай кампаніі пераправерыць асабістыя дадзеныя чалавека, і калі ўсё дакладна, грошы адразу паступяць на банкаўскі рахунак кліента.

Новая паслуга даецца ў сетках найбольш папулярных кавярняў і рэстаранаў у дзесяці гарадах краіны. Пазычыць такім чынам без закладу можна ад 5 літаў (1,5 еўра) да 1 тысячы літаў (290 еўра). Найбольш папулярны хуткі крэдыт, які таксама можна ўзяць з дапамогай інтэрнэту, тэлефоннага званка, паведамлення з мабільнага тэлефона, — 500 літаў (145 еўра). Такую суму замаўляюць 80% кліентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?