Музыка

Вольскі заспявае народныя песні

Рок-музыка выступіць з імі на фолк-фэсце «Камяніца».

Рок-музыка выступіць з імі на фолк-фэсце «Камяніца».

«Камяніца» адбудзецца 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту.

Акрамя хэдлайнераў, «Тройцы» і «Палаца», у Строчыцах выступяць гурты «Маланка Аркестр», Akana, «Бан-Жвірба» і GUDA. Акрамя гэтага плануюцца выступы маладых калектываў, а таксама народныя гульні і забавы.

«Мы жадаем паказаць розныя бакі сучаснай беларускай фолк-культуры, таму на фэсце будуць не толькі архаічныя спевы і туга, але і сучасныя эксперыменты і шмат пазітыву, — распавядае каардынатар фэсту Сяргей Чагрынец. — Таксама наведвальнікі будуць мець магчымасць агледзіць усю экспазіцыю музею і проста добра пашпацыраваць сярод лугоў і аўтэнтычных драўляных забудоў 18-20 стагоддзяў».

У гэтым годзе фэст таксама распачынае традыцыю запрашэння адмысловых гасцей. Вядомыя выканаўцы з іншых музычных напрамкаў будуць у межах фэсту спяваць народныя песні. Першым з іх будзе рок-музыка Лявон Вольскі.

«Запрашэнне было досыць нечаканым, але тым больш цікавым, — прызнаецца Вольскі. — Будзем прэзентаваць невялікую адмысловую праграму з акустычнымі інструментамі. Спадзяюся, што фолк-дзеячы не раскрытыкуюць наш эксперымент».

Дарэчы, даехаць сёлета да фэсту будзе значна прасцей. Ад прыпынку «Малінаўка-6» (скрыжаванне вуліц Громава і Слабадской) да музею і ад яго з 13 да 22 гадзін будзе ездзіць бясплатнае маршрутнае таксі. Акрамя таго можна будзе даехаць аўтобусам №203 ад аўтастанцыі «Паўднёва-Заходняя», які ў гэты дзень будзе хадзіць часцей і пазней, чым звычайна.

Квіткі: 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Усе сродкі ад продажу пойдуць на рахункі музею.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным3

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы, якія робяць шэнгенскія візы праз Іспанію, сутыкнуліся з праблемай

«Каўбасныя *опы». Беларус паказаў у тыктоку незвычайны тавар ад Брэсцкага мясакамбіната3

Праўладная блогерка з Барысава папрасіла падпісчыкаў падзяліцца праблемнымі пытаннямі. І ёй іх накідалі2

У Глыбоцкім раёне заўважылі аблокі, падобныя да вымені. Што за яны?1

Расійская эканоміка пачала 2025 год з моцным запаволеннем6

Нявестка Ананіч пасля звальнення з СБ знайшла працу не бі ляжачага4

Прэм'ер Албаніі сустрэў Джорджу Мелоні ў Тыране рыцарскім паклонам ВІДЭА

Пашынян у Тыране прапанаваў Аліеву пайсці папіць кавы ВІДЭА

«У крэдыт?» На Камароўцы знайшлі «залатую» чарэшню1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным3

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць