Чарговы раз спрабуючы схіліць сваю пасію да амурных практыкаванняў, ты чуеш ад яе нешта накшталт «Я не ў настроі»? Ведай, ты ў сваім горы не адзін.
Многія гора-каханкі скардзяцца на тое, што іх жанчыны не хочуць займацца сэксам так часта і так шмат, як хочацца ім. Да твайго вялікага шчасця, ты чытаеш гэты артыкул, дзе я вырашыў па-сяброўску падзяліцца з табой сваімі сакрэтамі і напрацоўкамі па тэме.
Такім чынам, 10 сітуацый, у якіх жанчына будзе гатовая на ўсё!

1. Пасля спрэчкі

Цяпер ты ўжо дакладна ведаеш, што ў спрэчцы нараджаецца не толькі ісціна. Сябра Сакрат гаварыў, ды не дагаворваў. Панятак «міратворчы сэкс» – не міф. Такі сэкс насамрэч існуе, і ў ім ёсць сваё хараство. Уяві: гарачая спрэчка з дзяўчынай прымусіла ўскіпець вашую кроў, і сэрца ўжо выскоквае з грудзей.

І вось як толькі канфлікт дасягне апагею, табе не застаецца нічога іншага, як скарыстацца момантам. Убярыся ў вобраз ААНаўскага міратворцы, рашуча развярні сітуацыю, узяўшы яе (і дзяўчыну) у свае рукі. Гарачыя пацалункі, імклівае вызваленне ад адзення і палымяныя абдымкі разам з усплёскам станоўчых эмоцый выдатна выкарыстоўваюць згенераваныя ў спрэчцы энергію і шквал гармонаў.

Мярзотнік, нават калі ты давёў яе да слёз, авалодай сітуацыяй. Дай ёй супакоіцца, выцірай ёй слёзы і ўсё роўна займіся з ёй сэксам.

2. Шчаслівая выпадковасць

Любы эмацыйны ўсплёск, злосць гэта або празмернае шчасце, таксама могуць прывесці дзяўчыну ў патрэбную кандыцыю. Яна толькі што паспяхова здала экзамен, атрымала павышэнне па працы, знайшла сваю старую дзіцячую цацку або здарыўся які-небудзь іншы радасны момант – будзь напагатове: самы час накіраваць усю гэтую станоўчую энергію ў патрэбнае рэчышча. Выдатнага вам сэксу!

3. Стрэс

Хоць стрэс нельга разглядаць як станоўчую эмоцыю, ён можа павысіць яе сэксуальную цягу. Калі апошнім часам паводзіны тваёй дзяўчыны былі аналагічныя паводзінам курыцы без галавы, ёсць шанцы, што яна палічыць тваю прапанову расслабіцца ў стылі Камасутры цалкам прымальнай. Між іншым, гэта адносіцца і да выпадку галаўнога болю, выкліканага стрэсам. Прапануй ёй сваю сакрэтную распрацоўку ад мігрэні: добрая эротыка заўсёды палягчае нават самы цяжкі галаўны боль. Пераканай яе, што яна кожны раз абавязаная лячыць цябе менавіта гэтым сродкам ад усіх магчымых хваробаў.

4. Рэўнасць

Тут не вядзецца пра рэўнасць з псіхалагічнага пункту гледжання, або пра «захоп на гарачым». У такіх выпадках лепш сысці на час у партызаны і адседзецца ў схове. Я маю на ўвазе невялікую нервовасць тваёй дзяўчыны, напрыклад, ад таго, што іншая феміна фліртуе і заляцаецца да цябе ўвесь вечар, а то і проста размаўляе.

Убачыўшы, як ты ўвесь вечар быў самым папулярным мужчынам у яе сябровак, яна і захоча авалодаць такім недаступным для іншых прызам. Сваёй жарсцю і майстэрствам яна з усіх сіл пастараецца нагадаць табе пра самую важную прычыну, чаму ты з ёй, а не з імі. Але занадта не захапляйся ў спробах абудзіць у ёй рэўнасць, гэта можа пакрыўдзіць яе на доўгі час, а то і выклікаць сур'ёзны крызіс вашых стасункаў.

5. Дзень «14» ці нешта накшталт гэтага

Гэта шакуе, але гэта праўда: жанчына найбольш схільная да «гэтай» справы ў самы «залётны» час, а менавіта падчас авуляцыі. Увага, калі ўжо прайшло каля двух тыдняў з моманту заканчэння чарговага «перыяду», хутчэй за ўсё, самы час нагадаць ёй пра працяг роду і выказаць ініцыятыву.

6. Вечарынка працягваецца

Я ніякім чынам не апраўдваю спойванне дзяўчыны, і вынікае з гэтага магчымасці скарыстацца момантам. Але мала што можа так станоўча паўплываць на настрой дзяўчыны, як павольны танец і ўмераная доза алкаголю.

Прапануй ёй для настрою яе любімы кактэйль, патанчы павольны танец пад яе любімую мелодыю (ты сэкс-чэкіст і ўжо павінен да гэтага моманту ведаць яе любімую музыку) і назірай за тым, як яе сорам і супраціў павольна растаюць, дазваляючы табе працягнуць марш-кідок да пераможнага канца.

7. ХХХ-фільмы

Большасць жанчын не любіць порна, асабліва жорсткае або адкрытае. Тым не менш, гарачай любоўнай сцэны з удзелам Антоніё Бандэраса (на аматара – Аляксандра Дамагарава) можа быць цалкам дастаткова, каб яна перагледзела сваю сэксуальную дактрыну на найбліжэйшы час і захацела замацаваць на практыцы толькі што ўбачаныя элементы найвышэйшага пілатажу кіношнай эротыкі.

8. Каханне на адлегласці

«Перашкоды ў каханні толькі ўзмацняюць яго», – так сказаў сам Шэкспір. Яму не верыць мы не маем права, і, як паказвае практыка, ён меў рацыю. Адносіны на адлегласці маюць вялікую верагоднасць стаць выдатным аспектам вашага сэксуальнага жыцця.

Вы звычайна праводзіце доўгі час у расстанні, уздыхаючы і сумуючы адно па адным? Але затое да моманту сустрэчы вашыя жарсць і жаданне той самай сустрэчы будуць нашмат больш магутнымі, чым пры руцінных спатканнях. Сустрэўшыся чарговы раз, скіруйце вашу эмацыйную віхуру, усю дарэшты, у гэтую цудоўную, патрэбную і карысную для здароўя справу.

9. Устрыманне

Чым даўжэй жанчына пакутуе (іншага дзеяслова я не знайшоў) без сэксу, тым мацнейшымі будуць яе пал і жарсць у любоўных уцехах.

Так што калі твая новая сяброўка была некаторы час у адзіноце і не з’яўляецца «дзяўчынай на адну ноч», ёсць верагоднасць таго, што яна шукала прыдатнага хлопца, каб пусціць у ход усю паўнату свае жарсці. Гэтым хлопцам цалкам можаш аказацца ты. Будзь гатовы!

10. Творчы поспех

Калі твая дзяўчына чалавек творчы і ёй падабаецца пастаянна нешта вырабляць, ці то на кухні, ці то з пэндзлікам, ці то ў музыцы, усе пералічаныя акалічнасці могуць стаць прычынай выдатнага сэксу.

Так што наступным разам, калі яна гатуе табе чарговы твор кулінарнага мастацтва, можаш раптам прабрацца на кухню, каб зладзіць цудоўную эратычную ўверцюру перад апетытнай вячэрай.

Як ты ўжо зразумеў, дзяўчаты хочуць займацца сэксам нашмат часцей, чым ты думаў.

Наступным разам, калі сустрэнеш яе ў стрэсавым стане пасля напружанага працоўнага дня, замест таго каб высвятляць адносіны і выказваць незадаволенасць з нагоды яе фрыгіднасці, вазьмі бакал віна, чакаючы яе з душа, запусці кружэлку з джазавымі мелодыямі і прапануй ёй медытацыйны тур у Тыбет не выходзячы з пакоя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?