Намесьніка старшыні МФ Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 875 тыс. руб за распаўсюд агітацыі ў межах кампаніі «Горад Наш!».

Алесь Кіркевіч быў затрыманы 3 ліпеня сярод дня двума супрацоўнікамі міліцыі. Пасьля складаньня пратаколу ў Цэнтральным РАУСе, у той жа дзень, міліцыя правяла дагляд кватэры юнака.

Асноўны закід — ч.2 арт. 21.14 Адміністрацыйнага Кодэксу — парушэньне «правілаў добраўпарадкаваньня, забесьпячэньня чысьціні й парадку». Неўзабаве справа была перададзена ў Адміністрацыю Ленінскага раёна на разгляд адмысловай камісіі.

Пастановаю адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёна Гародні на намесьніка старшыні МФ Алеся Кіркевіча накладзены штраф у памеры 25 базавых велічынь, што складае 875 000 беларускіх рублёў. Прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна своечасова нават не папярэдзілі абвінавачанага маладафронтаўца аб месцы і часе паседжаньня адміністрацыйнай камісіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?