Былы міністр замежных справаў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер перанёс аперацыю па выдаленні ныркі, якая была перасаджаная ягонай жонцы.

54-гадовы Штайнмаер, які цяпер кіруе парламенцкай фракцыяй Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, у панядзелак заявіў, што будзе донарам ныркі для сваёй цяжка хворай жонкі і што прынамсі да кастрычніка не будзе ўдзельнічаць у палітычным жыцці. На гэты час абавязкі кіраўніка фракцыі ўзяў на сябе яе віцэ-прэзідэнт Ёахім Пос.

Штайнмаер быў віцэ-канцлерам і міністрам замежных справаў ва ўрадзе кааліцыі хадэкаў і сацыял-дэмакратаў у 2005–2009.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?