1 верасня стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю ў Беларусі павышаюцца ў сярэднім на 10%.
Такое рашэнне прынята ў адпаведнасці з указам прэзідэнта № 439 ад 24 жніўня 2010 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю мацункам 28% і больш павялічаны з 18 тыс. 830 да 20 тыс. 710 рублёў; ад 7 да 28% — з 14 тыс. 240 да 15 тыс. 660 рублёў; на каньякі, брэндзі, кальвадос, каньячныя напоі — з 15 тыс. 870 да 17 тыс. 460; на мацаваныя ардынарныя і вінаградныя (за выключэннем натуральных) віны — з 5 тыс. 100 да 5 тыс. 610; на віны вінаградныя арыгінальныя — з 22 тыс. 300 да 24 тыс. 530 рублёў.

Новыя стаўкі будуць дзейнічаць па 31 снежня 2010 года.

Папярэднія стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю былі ўстаноўлены 1 студзеня 2010 года ў адпаведнасці з дадаткам да Асаблівай часткі Падатковага кодэкса. Тады яны ў сярэднім выраслі на 9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?