Усяго патроху1111

Топ-20 рамантычных і экстравагантных назваў «чарніла»

«Світанне над Шчарай», «Леташняя кадрыль» і «Вясковае залацістае».

Пладова-ягадныя віны па дзвюх сваіх характарыстыках — невысокай якасці і фантастычна нізкай для алкаголю цане — даўно нясуць пагрозу здароўю нацыі.
Тым не менш, іх вытворчасць па-ранейшаму застаецца высокай. У структуры продажаў алкагольных напояў у Беларусі ў 2009 пладовыя віны займалі 31%, саступаючы толькі гарэлцы.

На шчасце, для большасці беларусаў гэтая прадукцыя застаецца аб’ектам кпінаў. І не ў апошнюю чаргу праз неардынарныя назвы.

Вывучыўшы багаты асартымент прадукцыі беларускіх заводаў, «Салідарнасць» адабрала па дзясятку самых рамантычных і экстравагантных назваў пладовых вінаў. І адначасова прыйшла да цалкам нечаканай высновы: гэтыя назвы з’яўляюцца вынікам народнай творчасці.

Топ-10 самых рамантычных назваў:

10. «Світанне над Шчарай» (Слонімскі вінаробны завод)

Як расказалі «Салідарнасці» ў аддзеле маркетынгу Слонімскага вінаробнага завода, назвы для вінаў у іх прыдумляюць інжынерна-тэхнічныя работнікі прадпрыемства. Часта новая назва нараджаецца літаральна за паўдня.

«Світанне над Шчарай» — яркі прадстаўнік групы найменняў пладовых вінаў, якія грунтуюцца на мясцовых геаграфічных назвах і славутасцях. Шчара — рака, у даліне якой ляжыць горад Слонім.

9. «Магіляўчанка» (ААТ «Холдынг „Магілёўаблхарчпрам“»)

8. «Леташняя кадрыль» (ААТ «Баранавіцкі камбінат харчовых прадуктаў»)

7. «Загадка» (СТАА «Малінаўшчызненскі спіртагарэлкавы завод „Аквадзіў“»)

6. «Серэнада» (ААТ «Віцебскі вінаробны завод»)

5. «Чараўніца» (Дзяржаўнае прадпрыемства Мазырскі камбінат «Этанол»)

4. «Вішнёвае. Свавольніца» (Пінскі вінаробны завод)

3. «Галатэя» (Слонімскі вінаробны завод)

Галатэя — у грэцкай міфалогіі нерэіда (дачка Нерэя). У яе быў закаханы страшны сіцылійскі цыклоп Паліфем, але яна адмовіла яму і закахалася ў Акіда. Паліфем падпільнаваў Акіда і раздушыў яго скалой, а Галатэя ператварыла свайго няшчаснага каханага ў празрыстую рэчку.

2. «Каханай жанчыне» (Мінскае абласное вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Ілаўскае»)

1. «Позняе каханне» (Гомельскі вінаробны завод)

Назву гэтага «віна палепшанай якасці пладовага мацаванага салодкага» (спірт — 18%) на Гомельскім вінаробным заводзе лічаць самай незвычайнай. Як расказала галоўны тэхнолаг прадпрыемства Людміла Сірата, яно карыстаецца папулярнасцю яшчэ з 90-х гадоў.

Хто прыдумаў гэтую назву, на заводзе ўжо не памятаюць. Яна, як і іншыя, «народная» — прапановы па новых назвах паступаюць ад многіх рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў.

Да прыдумляння новага назвы на прадпрыемстве ставяцца сур’ёзна. Галоўны тэхнолаг асабліва падкрэсліла:

— У нас няма назваў, якія можна высмеяць.

Топ-10 самых экстравагантных назваў:

10. «Вясёлы дуэт» (ААТ «Холдынг „Магілёўаблхарчпрам“»)

9. «Чароўная флейта» (Навагрудскі завод пладовых вінаў і напояў)

Як расказала галоўны тэхнолаг навагрудскага прадпрыемства Людміла Міхайлаўна, каб зацвердзіць такую назву віна, даводзіцца разгледзець дзясяткі варыянтаў.

— Капаем літаратуру, таму што столькі ўжо гэтых назваў — галава круціцца. Вось нядаўна прыдумалі назву «Восеньская саната». Дык мы ледзь не 50 варыянтаў перабралі — столькі ёсць назваў са словам «восеньскі»!

8. «Жураўліная песня» (Пінскі вінаробны завод)

7. «Пяшчота» («Харчовы камбінат „Весялова“, в. Весялова Барысаўскага раёна)

8. „Слонімскія забавы“ (Слонімскі вінаробны завод)

7. „Маэстра“ (ААТ „Баранавіцкі камбінат харчовых прадуктаў“)

6. „Купалінка“ (Навагрудскі завод пладовых вінаў і напояў»)

Шэраг назваў пладовых вінаў у Беларусі мае «нацыянальную» афарбоўку. Узгадаем хаця б «Белую вежу», «Рагнеду», «Жалейку». На Навагрудскі завод пладовых вінаў назва «Купалінка» прыйшло з Мінска разам з зацверджанай рэцэптурай.

Але ў РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» адказаць на пытанне, як былі прыдуманыя гэтая і іншыя назвы для вінаў, не змаглі. Там толькі заўважылі, што гэтыя назвы «з гісторыяй, безумоўна, звязаныя».

5. «Вясковае залацістае» (ААТ «Пухавіцкі харчкамбінат»)

4. «Скарбы Радзівіла» («Харчовы камбінат «Весялова», в. Весялова Барысаўскага раёна)

3. «Аляксандр і я» (віна-гарэлкавы завод «Колас ТПРУП «ДОРОРС», в. Рачковічы Слуцкага раёна)

2. «Еўрапейскае» (Дзятлаўскі віна-гарэлкавы завод)

1. «Містэр Ікс» (Філіял «Нарачанскі завод напояў» РУП «Белвнешторгинвест»)

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць