Берлінскі арц-цэнтр «Тахелес» будзе ў бліжэйшы час зачынены, а будынак ужо выстаўлены на продаж. Улады Берліна не могуць больш фінансаваць яго існаванне.

«Тахелес» з’яўляецца адным з мацнейшых арт-цэнтраў Еўропы. Шматлікія мастакі і музыканты жывуць у ім, там жа праводзяцца канцэрты. Сярод мастакоў, што працуюць у «Тахелесе» жыве і беларускі мастак Аляксандр Родзін. Па яго словах жыць і працаваць у Беларусі ён не можа, а майстэрня ў «Тахелесе» з’яўляецца ідэальнай для любога мастака.

Нагадаем, што нядаўні мінскі фестываль «Дах ХI» таксама праводзіўся ў падтрымку «Тахелеса», бо разам з гэтым арт-цэнтрам Берлін страціць такое ж па значнасці славутае месца, як, напрыклад Берлінская сцяна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?