У бліжэйшыя суткі, 27 жніўня, у цэлым па Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Ноччу ў паўднёвых раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Па поўдні прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў, 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў цяпла. Днём будзе плюс 15-20 градусаў, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 23 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?