Брытанскія навукоўцы з універсітэта Ліверпуля вынайшлі «сухую ваду», якая дапаможа, як адзначаюць спецыялісты, змагацца з глабальным пацяпленнем, зробіць рэвалюцыю ў выкарыстанні хімікатаў. Новае вынаходства, прадстаўленае на 240-й нацыянальнай канферэнцыі Амерыканскага хімічнага таварыства ў Бостане, на 95 працэнтаў складаецца са звычайнай вады і на 5 працэнтаў — з крэменязёму.

Абалонка з дыаксіду крэмнію на кожнай кроплі робіць ваду знешне падобнай на цукровую пудру.

Паводле слоў кіраўніка групы даследчыкаў Бэна Картэра, «сухая вада» ў параўнанні са звычайнай у тры разы лепш паглынае вуглякіслы газ, тым самым перашкаджаючы яго пранікненню ў атмасферу. «Сухая вада» таксама можа прымяняцца для захоўвання запасаў метану і павелічэння яго энергетычнага патэнцыялу.

Выкарыстанне «сухой вады» дасць магчымасць змешваць вадкасці, якія раней не паддаваліся гэтаму працэсу, напрыклад ваду і нафту, лічаць вучоныя. Паводле іх даных, такія «сухія эмульсіі» зробяць больш простай і надзейнай транспарціроўку небяспечных рэчываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?