Як аказваецца, людзі проста не ведаюць, што насамрэч бяспечна, а што не.

Брытанскае Міністэрства аховы здароўя даўно ўзялося за праблему «палавога выхавання» насельніцтва краіны. Што толькі не рабілі ўлады, каб знізіць колькасць падлеткавых цяжарнасцяў і спыніць распаўсюд «інтымных» хваробаў — выпускалі ўлёткі і плакаты, раздавалі школьніцам аральныя кантрацэптывы, нават хацелі паставіць апараты з бясплатнымі прэзерватывамі ў месцах канцэнтрацыі моладзі». Але ўсё безвынікова.

Па выніках нядаўняга апытання, праведзенага на замову брытанскага ўрада, аказалася, што амаль 11% ангельцаў лічыць, што полавы кантакт стоячы не прыводзіць да непажаданых наступстваў!
Прычым такое меркаванне бытуе не толькі сярод неспрактыкаваных падлеткаў, але і сярод дарослых. Як жа далёка можа зайсці «народная мудрасць» і сляпы давер да яе рэцэптаў? Вось толькі прыблізны спіс дзедаўскіх метадаў кантрацэпцыі, якія не маюць нічога супольнага з рэальнымі медыцынскімі паказаннямі.

Кіслей, яшчэ кіслей

Спажыванне розных харчовых (і не толькі) кіслотаў спрадвеку лічылася адным з самых надзейных спосабаў засцярогі, прычым метады нанясення і формы гэтага «кантрацэптыву» вар’яваліся ад амаль бяскрыўдных да фантастычных.

Так, на Русі маладым жанчынам раілі часцей есці… пчолаў. Чым больш з’ясі за раз, тым меншы шанец зацяжарыць пры наступным палавым кантакце, лічылі нашы продкі, шчыра верачы ў забойчую сілу пчалінай кіслаты.

Але гэты спосаб падыходзіў, натуральна, толькі жанчынам; што датычыць прадстаўнікоў моцнага полу, ім было адносна прасцей — хаця б таму, што «лішнія дзеці» не лічыліся ў тыя часы мужчынскай клопатам. І ўсё ж, калі мужчына не жадаў у хаце лішніх ратоў, ён павінен быў абмазваць палавы орган… воцатам. Што, зрэшты, наўрад ці выратоўвае ад непажаданай цяжарнасці, затое непрыемныя адчуванні падчас сэксу гарантуе дакладна.

Што не з’ем, то…

Іншы «кіслотны» рэцэпт, нягледзячы на сваю відавочную экстрэмальнасць, дажыў і да нашых дзён. Ён гаворыць, што, каб не зацяжарыць, адразу пасля палавога акту жанчына павінна ўвесці у похву долькі лімона (ну ці забяспечыць траплянне «туды» лімоннага соку любым іншым спосабам). Трэба сказаць, такі метад мае пад сабой пэўную навуковую аснову — кіслоты сапраўды забіваюць сперматазоіды і перашкаджаюць зачаццю; нездарма ж у жанчыны «там» створаная натуральнае шчолачнае асяроддзе. Аднак «акісленне» ўнутраных палавых органаў дае вельмі і вельмі слабую абарону ад зачацця, а акрамя таго можа траўмаваць слізістую абалонку і парушыць нармальны бактэрыяльны баланс на яе паверхні. У выніку можна не толькі зацяжарыць, але і займець якую-небудзь інтымную балячку.

І, нарэшце, зусім ужо асучаснены варыянт паядання пчолаў — гэта парада праглынуць дзясятак таблетак аскарбінавай кіслаты перад палавым кантактам. Многія жанчыны, мабыць, яшчэ з дзіцячых успамінаў вераць у цуды «аскарбінкі» і ўспрымаюць яе як панацэю. Ну што ж тут казаць: гэта і праўда карысна для вашага імунітэту (хоць і не ў такіх колькасцях), але на здольнасць да зачацця не паўплывае ніяк.

На зарадку станавіся

Іншая група парадаў «народных мудрацоў» аб’ядноўваецца ідэяй нейкага чароўнага руху або позы, дзякуючы якім сперматазоіды не сустрэнуцца з яйкаклеткай, і «цуд» не адбудзецца. Карані такой канцэпцыі таксама растуць са старажытных часоў: адзін з самых паважаных грэцкіх лекараў — які, дарэчы, зрабіў неацэнны ўнёсак у развіццё гінекалогіі, — Саран Эфескі, лічыў, што пасля палавога акту жанчыне варта некалькі разоў падскочыць і прысесці — і абарона ад сюрпрызаў ёй забяспечаная!

Наўрад ці хто-небудзь з сучасных навукоўцаў ўзяўся сур’ёзна праверыць гэтую тэорыю, але вось што лекары ведаюць напэўна, дык гэта што пэўныя пазіцыі не перашкаджаюць, а наадварот, дапамагаюць зачаццю. Гэта, напрыклад, становішча лежачы на спіне з прыціснутымі да жывата нагамі.

Горш не прыдумаеш

Як ні дзіўна, пытаннямі кантрацэпцыі традыцыйна больш заклапочаныя жанчыны. І менавіта ім больш за ўсё «дастаецца» ад уласнай вынаходлівасці! Так, за сотні гадоў народная мудрасць спарадзіла дзясяткі розных рэкамендацый па выкарыстанні вагінальных свечак, прычым у гэтай якасці выступалі самыя розныя прадметы.

Той жа Саран Эфескі раіў жанчынам уводзіць у поласці малога таза імбір ці гранат, каб «забіць» усе непатрэбныя вадкасці. У Італіі і Партугаліі жанчыны выкарыстоўвалі такім жа чынам марскія губкі — каб механічна адрэзаць шлях да яйкаклеткі. У Афрыцы ў якасці своеасаблівай дыяфрагмы выступаў пучок травы і нават дрэвавая кара. У савецкія часы, за недаступнасцю іншых сродкаў, жанчыны практыкавалі «засцярогу» марляй, ватай і наогул любой тканінай, якая апыналася пад рукой, а таксама — што самае парадаксальнае — гаспадарчым мылам! Вось табе і шчолачнае асяроддзе.

Карацей, ад цяжарнасці такія кардынальныя сродкі, можа, і дапамагалі, але вось ад рамантыкі і тым больш ад задавальнення не заставалася і следу.

Ісціна ў вадзе

Цяга да вады як да сродка ачышчэння цалкам натуральная і зразумелая. Толькі вось далёка не заўсёды вада можа «змыць» усе наступствы нашых учынкаў, як бы нам таго ні хацелася.

Прынамсі, адзін з самых папулярных народных метадаў тэрміновай кантрацэпцыі — прамыць палавыя органы моцным струменем з душа адразу пасля палавога акта — дакладна неэфектыўны. Якраз наадварот: паток вады толькі палягчае прасоўванне спермы ў патрэбным кірунку і, адпаведна, павялічвае шанцы на зачацце.

Іншы народны рэцэпт кажа, што пасля інтымнай блізкасці дзяўчыне варта класціся ў гарачую ванну хвілін на 20–30, каб усе натуральныя вадкасці літаральна зварыліся і не змаглі злучыцца. Вось толькі такі спосаб зніжэння фертыльнасці падыходзіць хутчэй мужчынам: высокія тэмпературы сапраўды пагаршаюць якасць спермы і яе выпрацоўку, але вось жаночыя органы, наадварот, любяць цяпло. Тым больш што «зварыць» якія-небудзь складнікі чалавечага арганізму можна толькі пры такіх тэмпературах, якія заб’юць не тое што сперматазоіды, але і саму няшчасную дзяўчыну.

Нарэшце, самая недарэчная парада, звязаная з засцярогай, кажа, што адразу пасля палавога акту жанчына павінна, прабачце, памачыцца. І людзі давяраюць такой «мудрасці» і робяць усё дакладна «па навуцы»! Мабыць, вера ў народны досвед аказваецца мацнейшай за здаровы сэнс і тым больш анатамічныя атласы — у якіх, між іншым, мачавыводныя пратокі і похва ніяк не з’яўляюцца «сазлучанымі сасудамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?