Тры чалавекі пацярпелі ў выніку выбуху на прадпрыемстве «Магілёўскі рыбакомплекс» 29 жніўня.

Згодна з паведамленнем прэс-службы МНС Беларусі, у майстэрні кампрэсарнага цэха рыбакомплексу знаходзіўся газавы балон аб’ёмам 40 літраў, прызначаны для выкарыстання пры правядзенні дахавых работ. У выніку няспраўнасці вентыля адбылася ўцечка газу, у памяшканні ўтварылася газапаветраная сумесь. Пры спробе работніка ўвайсці ў памяшканне адбыўся выбух сумесі без наступнага гарэння.

Тры рабочыя атрымалі апёкі і траўмы. Разбураны дзве сцяны слясарнай майстэрні, выбуховай хваляй пашкоджаны дзверы ў кабінетах дзяжурнага персаналу, дапаможных памяшканнях і калідоры.

29 жніўня быў папярэджаны пажар на ААТ «Мінскі завод ацяпляльных прыбораў».

Паведамленне аб пажары ў ліцейным цэху радыятараў паступіла ад варты завода. З’явіўшыся на месца, ратавальнікі выявілі ўзгаранне на плошчы 20 квадратных метраў у адным з памяшканняў цэха. Агонь аператыўна ліквідавалі. Эвакуацыя людзей не праводзілася, ніхто не пацярпеў, тэхналагічны працэс не быў парушаны. У выніку НЗ пашкоджана маёмасць, закуродымлена памяшканне.

Як мяркуецца, прычынай пажару стала парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?