У сёньняшнім нумары «Коммерсанта» апублікаванае інтэрв’ю крамлёўскага карэспандэнта газэты Андрэя Калесьнікава з прэм’ер-міністрам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Апроч шматлікіх іншых пытаньняў, напрыканцы гутаркі была закранутая і беларуская тэма.

Коммерсант: Гісторыя яшчэ аднаго прэзыдэнта. Па ўсім відаць, паставілі не на чалавеку, можа, а на прэзыдэнце Лукашэнку тлусты крыж, улічваючы інфармацыйную, вельмі моцную, кампанію, якая разгарнулася супраць яго.

Пуцін: Я не глядзеў. Але мне распавядалі.

Коммерсант: «Хросны бацька-3», напрыклад.

Пуцін: Ня бачыў. Коммерсант: Хіба? Тады паглядзіце. Гэта ж моцны фільм, большая частка насельніцтва краіны, мякка кажучы, з прадузятасьцю цяпер ставіцца да спадара Лукашэнкі, і ў гэтым сэнсе тэлебачаньне зьяўляецца, як і раней, магутным прапагандысцкім рэсурсам. На ваш погляд, пасьля таго, што спадар Лукашэнка казаў асабіста пра вас, вас закранула гэта па-чалавечы?

Пуцін: Я, шчыра кажучы, ужо ня памятаю, што ён там пра мяне казаў! (Сьмяецца.) Спрабаваў неяк цапаць, але я неяк на гэта не заточаны. У мяне ўнутранага пратэсту ў дачыненьні да яго з гэтай нагоды ня ўзьнікла. Я нават ня памятаю, што ён казаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?