Зборная Беларусі заняла трэцяе месца на VI чэмпіянаце свету па пажарна-ратавальным спорце, які адбыўся 27–29 жніўня ў Данецку (Украіна).
Як паведамляе прэс-служба МНС Беларусі, першае месца заняла каманда ратавальнікаў Украіны, другое — Чэхіі.

У дысцыпліне «Пераадоленне 100-метpовай паласы з перашкодамі» ў індывідуальным заліку ў паўфінале беларус Уладзімір Стральчэня ўстанавіў новы сусветны рэкорд, пераадолеўшы паласу за 15,02 секунды.

У чэмпіянаце удзельнічалі каманды 13 краін: Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Казахстана, Латвіі, Расіі, Славакіі, Украіны, Чэхіі, Эстоніі і Паўночнай Карэі. Прадстаўнікі Аўстрыі, Сербіі і Турцыі прысутнічалі ў якасці назіральнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?