Міліцыянты затрымалі актывіста Руху «За Свабоду» за распаўсюд ў цэнтры горада улёткі «Гэта не павінна паўтарыцца!»

Брэсцкі актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісляк на вуліцы Савецкая раздаваў мінакам улётку, якая змяшчае інфармацыю пра выпадкі знікненняў у навейшай палітычнай гісторыі Беларусі, а таксама звесткі пра сітуацыю з ратыфікацыяй Беларуссю Канвенцыі ААН для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў. Гэты дакумент, пры папярэдняй згодзе, наша краіна не падпісала дагэтуль.

Актывіст распаўсюдзіў такім чынам 50 улётак. Калі акцыя скончылася, да актывіста падышлі два чалавека ў цывільным. Яны прадставіліся супрацоўнікамі АМАП Брэсцкага УУС. Кісляка адвялі ў РАУС Ленінскага раёна. Там у актывіста ўзялі тлумачэнні і праз некаторы час адпусцілі.

Нагадаем, заяўлены на 30 жніўня мітынг быў забаронены гарадскімі ўладамі. Тым не менш, актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісляк у Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў прыняў рашэнне правесці інфармаванне насельніцтва па згадана праблеме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?