«Па сутнасці, мы не бяром удзел у выбарах. Мы праводзім дзеянні, скіраваныя на перамену сітуацыі ў Беларусі», — кажа палітык.

«Па сутнасці, мы не бяром удзел у выбарах. У Беларусі няма выбарчых кампаній, якія мы бачым у нашых суседзяў, калі прэзідэнты мяняюцца, а грамадства рухаецца наперад. Нягледзячы на гэта, мы праводзім дзеянні, скіраваныя на перамену сітуацыі ў Беларусі», — сказаў палітык.

Сённяшні перыяд Саннікаў лічыць «вельмі небяспечным для краіны». «Калі не будзе перамен, нават страшна падумаць, што адбудзецца з Беларуссю», — заявіў ён.

Апазіцыі, на яго думку, варта адысці ад стэрэатыпаў. «Казаць пра тое, што ў нас ёсць нейкія апаненты, апрача Лукашэнкі, проста недарэчна. Трэба сканцэнтравацца на тым, як наблізіць перамены. Яны магчымыя, рэальныя і могуць адбыцца на працягу бліжэйшага паўгода», — упэўнены Саннікаў.

Ён перакананы, што на маючых адбыцца выбарах праціўнік Лукашэнкі зможа перамагчы.

«Сітуацыя для Беларусі зараз унікальная: найглыбейшы эканамічны крызіс, адсутнасць ва ўлады вырашэння звязаных з ім праблем. Рознагалоссі ва ўрадзе, кіраўніцтве толькі падкрэсліваюць, які глыбокі гэты крызіс.
Да таго ж змянілася роля Расіі, не заўважаць якую і не выкарыстаць для змянення сітуацыі нельга», — мяркуе палітык.

Паводле слоў Саннікава, яго прэзідэнцкая стратэгія заснавана на «арыентацыі на Еўрасаюз, членства ў ім, а таксама стратэгічнае партнёрства з Расіяй».

Менавіта ў адстойванні такой пазіцыі палітык бачыць «залог і формулу поспеху». «Іншыя прэтэндэнты кажуць, што з Расіяй немагчыма дамаўляцца, што трэба змагацца і з нейкім пракрамлёўскім кандыдатам. Зараз іншая сітуацыя, іншая дынаміка яе развіцця. Трэба гэтую дынаміку заўважаць, аналізаваць і ў адпаведнасці з ёй дзейнічаць», — упэўнены Саннікаў.

Сёння, зазначыў ён,

«Расія змяніла сваю пазіцыю». «Яна пасылае сігналы: мы з Лукашэнкам не будзем мець справу, будзем мець справу з новым кіраўніцтвам Беларусі.
На мой погляд, усё пра гэта гаворыць. Ад нас, ад народа Беларусі, залежыць, якім будзе гэтае кіраўніцтва», — заявіў прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?