А таксама пашкодзіў легкавік, летнюю кухню і тры дрэвы.

Фота ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці

Каля дзевяці гадзін раніцы 29 жніўня нецвярозы жыхар Гродна без пасведчання скраў грузавы аўтамабіль «МАЗ», які належыць фермерскай гаспадарцы. Рухаючыся па вёсцы Гінавічы паблізу дома №61, ён не справіўся з кіраваннем, і з’ехаў з дарогі на левую ўзбочыну. Грузавік пачаў змятаць усё на сваім шляху. У выніку былі пашкоджаныя слуп, аўтамабіль «Аўдзі 80», тры дрэвы, агароджа, летняя кухня і калодзеж. Спыніла «МАЗ» сцяна цаглянай пабудовы ў двары дома №61 дома. На шчасце, людзі ў гэтым здарэнні не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?