Расейцы сталі горш ставіцца да пакту Молатава — Рыбентропа, якім адзначыўся пачатак Другой сусветнай вайны. У той жа час працягвае расці доля грамадзян, якія наогул нічога не чулі пра гэты найважнейшы гістарычны дакумент.

Колькасць расейцаў, якія падтрымліваюць падпісанне ў жніўні 1939 г. пакта аб ненападзе паміж СССР і Германіяй, імкліва скарачаецца ў апошнія пяць гадоў, высветлілі сацыёлагі Левада-цэнтра. У жніўні гэтага года, калі адзначалася 71-я гадавіна дакумента, толькі 9% расейцаў у пэўнай ступені падтрымлівалі дакумент, вядомы як пакт Молатава — Рыбентропа, а 24% «хутчэй падтрымліваюць» яго падпісанне. Асуджаюць пакт 22% апытаных, 17% кажуць, што «хутчэй асуджаюць», 5% — напэўна асуджаюць.

Большасць — 46% — нічога не ведаюць пра пакт, падпісаны міністрам замежных справаў СССР Вячаславам Молатавым і міністрам замежных спраў Германіі Іяхімам фон Рыбентропам.

Статыстыка, прыведзеная Левада-цэнтрам, дэманструе ўстойлівы рост долі расейцаў, незнаёмых з гэтым эпізодам гісторыі. Так, у лютым 2005 года пра пакт Молатава — Рыбентропа не ведала крыху больш за трэць (37%) апытаных. У ліпені 2009 года доля тых, хто ня ведаў пра Пакт была крыху меншай, чым зараз — 44%.

Змяншаецца і колькасць прыхільнікаў і праціўнікаў дамовы: у 2005 годзе пэўную падтрымку дакумента выказвалі 14% апытаных (на 5% больш, чым цяпер), хутчэй падтрымлівалі яго 26% (на 2% больш), пэўна асуджалі 6% (на 1% больш, чым цяпер), хутчэй асуджалі 18% (на 1% больш, чым зараз).

Найбольшай папулярнасцю пакт Молатава — Рыбентропа карыстаецца у расейцаў мужчынскага полу 24-39 гадоў, адзначаюць сацыёлагі. Асуджаюць дакумент часцей людзі пасля 40 гадоў.
Не ведаюць ці сутыкаюцца з цяжкасцямі пры адказе, як правіла, маладыя людзі 18-24 гадоў з сярэднім і ніжэй узроўнем адукацыі.
Большасць расейцаў — 41% — нічога не чулі і аб сакрэтных пратаколах да пакту Молатава — Рыбентропа.

Доля адмоўных адказаў на гэтае пытанне таксама працягвае павялічвацца: у 2005 годзе не чуў пра пратаколы 31% апытаных, у ліпені мінулага года — 39%. У той жа час скарачаюцца долі тых, хто не змог адказаць — з 17% да 12% за пяць гадоў, а таксама тых, хто чуў пра пратаколы і верыць у іх сапраўднасць (з 43% да 36%). Затое расце доля тых, хто чуў пра дадатках да пакту Молатава — Рыбентропа, але лічыць іх фальшыўкай (з 9% да 11% за пяць гадоў). Найбольшыя цяжкасці гэтае пытанне выклікала ў маладых людзей 18-24 гадоў з адукацыяй сярэдняга і ніжэй сярэдняга ўзроўню, і з такім жа узроўнем даходаў, адзначаюць сацыёлагі.

Больш за палову расейцаў — 56% — не ведаюць пра тое, што ў верасні 1939 года савецкія войскі ўвайшлі ў Польшчу нароўні з нямецкімі, а пасля перамогі над гэтай краінай савецкія салдаты ўдзельнічалі ў сумесным парадзе. Горш ўсіх гэты эпізод гісторыі вядомы масквічам (73% адмоўных адказаў),
адзначылі сацыёлагі. Ведае пра салідарныя дзеянні СССР і Германіі ў пачатку вайны 21% расейцаў.

Апытанне 1600 расейцаў ва ўзросце 18 гадоў і старэй ў 130 населеных пунктах 45 рэгіёнаў краіны быў праведзены 20-23 жніўня 2010 г. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?