Першапачаткова стэтаскоп для iPhone быў створаны як забаўка, аднак зацікавіліся ім нават прафесійныя дактары. Працуе электронны стэтаскоп так: мабільны мікрафон прыкладаецца да грудной клеткі і запісвае шумы сэрца — такім чынам фонакардыяграму можна даслаць па электроннай пошце. Больш за тры мільёны карыстальнікаў спампавалі iStethoscope і карыстаюцца ім штодзённа. Вытворцы новага стэтаскопу вельмі спадзяюцца, што атрымаецца сертыфікаваць мабільныя тэлефоны ў якасці медыцынскай прылады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?