Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Янкі Купалы увёў сістэму электронных студэнцкіх білетаў. ГрДУ стаў другой пасля БДУ навучальнай установай у Беларусі, у якой рэалізуецца такая сістэма.

Першыя электронныя дакументы атрымаюць каля 2000 першакурснікаў дзённай формы навучання, а 31 студэнту, якія паказалі найлепшыя вынікі па выніках уступнай кампаніі, іх уручаць ужо 1 верасня ва ўрачыстай абстаноўцы. Як растлумачылі ў ВНУ,

у перспектыве электронны студэнцкі білет стане пропускам у навучальныя карпусы ВНУ, інтэрнаты, з яго дапамогай будзе адладжаны ўлік выдачы кніг у бібліятэцы і інш.
Акрамя таго, студэнты атрымаюць доступ да электронных базаў дадзеных ВНУ ў інтэрнэт-аўдыторыях.

Хутка ва ўсіх карпусах ГрДУ з’явяцца інфакіёскі, дзе з дапамогай электроннага студэнцкага можна будзе праверыць навучальны расклад, пазычанасць па сесіі і іншую інфармацыю. Плануецца, што памяняць папяровыя студэнцкія на электронныя да канца года змогуць і старшакурснікі.

Такая сістэма ўжо 5 гадоў дзейнічае ў БДУ. Электронныя студэнцкія білеты збіраюцца ўвесці ва ўсіх ВНУ Беларусі на працягу двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?