1 верасня 2004 года ў паўночнаасецінскім горадзе Беслан тэрарысты захапілі сярэднюю школу.
Фота Reuters
Больш за 1100 закладнікаў, большасць з якіх былі дзеці, утрымлівалі тры дні. У выніку штурму, які адбыўся 3 верасня, загінула 350 чалавек, палову з якіх складалі дзеці. Паводле афіцыйнай версіі, напад на школу здзейснілі 32 тэрарысты, жывым застаўся адзін. Паводле неафіцыйных звестак, заснаваных на сведчаннях закладнікаў, тэрарыстаў было 60-70 чалавек.
Адказнасць за тэракт узяў на сябе адзін з лідэраў чачэнскіх баевікоў Шаміль Басаеў. Сярод прычын такой вялікай колькасці ахвяр называюць таксама непрафесійныя дзеянні расійскіх спецслужбаў.