У Маскве затрыманыя трое падазраваных у выкраданні і згвалтаванні грамадзянкі Беларусі, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах расійскай сталіцы.

 Фота падазраваных.

Фота падазраваных.

 Фота падазраваных.

Фота падазраваных.

Паводле інфармацыі крыніцы, 31 жніўня на Валгаградскім праспекце каля дома № 46 гэтыя людзі, пагражаючы фізічнай расправай, выкралі 30-гадовую непрацуючую грамадзянку Беларусі, адвезлі ў кватэру аднаго з затрыманых, дзе на працягу сутак гвалтавалі. Жанчына здолела вызваліцца і звярнулася ў міліцыю. У Маскве на вуліцы Грайваронаўскай былі затрыманыя двое беспрацоўных масквічоў, якія падазраюцца ў згвалтаванні жанчыны.

«Яна заявіла, што да яе выкрадання і згвалтавання датычныя пяць чалавек, сярод якіх могуць быць супрацоўнікі міліцыі», — сказаў суразмоўца агенцтва, падкрэсліўшы, што гэтая інфармацыя цяпер старанна правяраецца.

Па дадзеных Life News, прыбылыя ў кватэру аператыўнікі знайшлі там чатырох чалавек. Па словах пацярпелай, з яе здзекаваліся 5 чалавек. Высветлена, што адзін са зламыснікаў схаваўся да прыезду аператыўнікаў. Трое з затрыманых — былыя міліцыянты, якія за тры дні да затрымання былі звольненыя з УУС на Маскоўскім метрапалітэне. Распачатая крымінальная справа.

Начальнік УІГС ГУУС па Маскве палкоўнік міліцыі Віктар Бірукоў пацвердзіў факт затрымання двух супрацоўнікаў 1-га аддзела ўпраўлення міліцыі на Маскоўскім метрапалітэне за здзяйсненне згвалтавання.

«Начальнік ГУУС па Маскве генерал-лейтэнант міліцыі Уладзімір Калакольцаў у сувязі з тым, што адбылося прыняў рашэнне вызваліць ад пасады з наступным звальненнем з АУС намесніка начальніка УМ па кадравай і выхаваўчай працы палкоўніка міліцыі Цяліцу Аляксандра. Таксама ён даў даручэнне адпаведным службам, у тым ліку УСБ, правесці праверку ў шэрагу падраздзяленняў упраўлення міліцыі на Маскоўскім метрапалітэне па арганізацыі работы з асабістым складам», — заявіў Віктар Бірукоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?