Улады Ірана не выдалі рэжысёру Джафару Панахі дазволу на выезд з краіны для наведвання Венецыянскага кінафестывалю, паведамляе Contactmusic.com. На фестывалі рэжысёр павінен быў прадстаўляць свой кароткаметражны фільм «Акардэон» (Accordion).

У заяве рэжысёра, накіраванай кіраўніцтву фестывалю, ён напісаў:

«Нягледзячы на маё вызваленне з турмы, я ўсё яшчэ не магу свабодна выязджаць за мяжу».

Сёлета Панахі не змог наведаць Берлінскі і Канскі кінафестывалі. У сакавіку 20100 ён быў арыштаваны і змешчаны ў турму, з якой выйшаў пад заклад 25 траўня. Тым не менш, ён быў ганаровым сябрам журы ў Кане-2010.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?