2 верасня на XXIII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы праходзіць Дзень Беларусі. Кнігі больш чым 40 выдавецкіх, паліграфічных, кнігагандлёвых прадпрыемстваў Беларусі складаюць нацыянальную экспазіцыю нашай краіны.

Беларускі пісьменнік, паэт і грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў з’яўляецца афіцыйна запрошаным расійскім бокам госцем выставы. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН.

«Мяне запрасілі ўзяць удзел у выставе і выступіць на яе адкрыцці, — адзначыў Някляеў. — Аднак не адбылося ні таго, ні іншага. Інфармацыя пра запрашэнне дайшла да беларускіх уладаў. У знак пратэсту супраць маёй тут прысутнасці ў Маскву не прыехаў міністр інфармацыі Беларусі, а афіцыйная беларуская дэлегацыя заявіла свой пратэст: або Някляеў не выступае, або не выступае дэлегацыя. Дзеля дружбы паміж расійскім і беларускім народамі было вырашана Някляеву слова не даваць».

Паводле слоў пісьменніка, яму складана знайсці ў наяўнай сітуацыі рацыянальнае зерне. «Навошта ж яны мяне запрасілі? Меркавалася ж выслухаць абодва нашыя бакі: афіцыйны і мой. А атрымаўся зноў жа канфлікт», — сказаў Някляеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?