Былы дамініканскі касцёл пабудаваны напрыканцы ХVII ст., з’яўляецца помнікам архітэктуры І катэгорыі.
Былы дамініканскі касцёл пабудаваны напрыканцы ХVII ст., з’яўляецца помнікам архітэктуры І катэгорыі.
На былым клецкім касцёле з’явіліся яшчэ дзве «цыбуліны». Імі «ўпрыгожылі» вежы над уваходам. Нагадаем, што ўсталяванне першага цыбулепадобнага купала ў 2008 годзе выклікала скандал. Старшыня ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч звяртаўся ў Міністэрства культуры і пракуратуру. З Міністэрства культуры тады адказалі, што ўсталяванне купалаў-цыбулін на былым касцёле пярэчыць заканадаўству. Бо ён з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1-й катэгорыі і такія дзеянні прывядуць да змены знешняга выгляду помніка.
У пракуратуру неаднаразова звяртаўся і мясцовы актывіст Сяргей Панамароў. Аднак, настаяцель Матфей Белавус зрабіў па-свойму. Як бачым, на адной «цыбуліне» бацюшка не спыніўся.
Каментары