На дне Балтыйскага мора былі знойдзеныя бутэлькі з півам, якім прыблізна 200 гадоў, паведамляе AFP. Бутэлькі з напоем у раёне Аландскіх астравоў знайшлі фінскія дайверы. Піва знаходзілася на борце карабля, які патануў у Балтыцы ў пачатку 1800-х гадоў.

Эксперты адзначылі, што піва захавала свой натуральны колер і кансістэнцыю.

Добрую захаванасць напою забяспечылі халодная вада і слабое асвятленне на дне мора.

Па папярэдніх ацэнках, знойдзеныя ў моры ўзоры піва можна лічыць найстарэйшымі ў свеце. Прыблізны кошт адной 200-гадовай бутэлькі спецыялісты пакуль вызначыць не могуць.

Варта адзначыць, што нядаўна, у ліпені, на дне Балтыйскага мора дайверы знайшлі іншы напой двухсотгадовай вытрымкі — шампанскае. Усяго са дна было паднята 30 бутэлек, кожная з якіх ацэньваецца ў некалькі дзясяткаў тысяч еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?