Аўстралійскія навукоўцы з сіднэйскага George Institute for Global Health даказалі, што людзі, што спяць пяць-шэсць гадзін у суткі, утрая часцей пакутуюць ад псіхічных хваробаў.
Такую выснову навукоўцы зрабілі пасля таго, як прааналізавалі рэжым сну 20 000 чалавек ва ўзросце ад 17 да 24 гадоў.

Сярод тых, хто спіць менш за шэсць гадзін у суткі, больш за палову пакутуе тымі ці іншымі парушэннямі душэўнага здароўя. Сярод жа тых, хто надае сну 8–9 гадзін кожны дзень, з падобнымі праблемамі сутыкаецца толькі чвэрць людзей. Акрамя таго, недахоп сну прыкметна пагаршае прагноз развіцця ўжо сфармаваных адхіленняў. Галоўнай прычынай, па якой моладзь не мае паўнавартаснага сну, навукоўцы лічаць карыстанне кампутарамі і іншыя прыстасаваннямі, якіх раней не было, а час пачатку вучобы за апошнія гады не змяняўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?