Менавіта так, дарэчы, лічылі і заяўлялі, зусім не бянтэжачыся, радыкальна настроеныя феміністкі.

Сэксуальная халоднасць, сцвярджалі яны, робіць жанчыну свабоднай ад сэксу, а значыць, і ад мужчын — ад неабходнасці выходзіць замуж, мець палюбоўнікаў, залежаць ад надзейнага мужчынскага… мммм… пляча, ну і гэтак далей.

З феміністкам не пагаджуся — зусім не залежнасць ад сэксу вызначае нашу залежнасць ад мужчын. Але наконт фрыгіднасці — выкажуся.

Дактары сцвярджаюць: па анатамічных асаблівасцях фрыгіднасці не бывае. Ці амаль не бывае — менш за 1% жанчын не здольныя атрымаць сэксуальнае задавальненне з прычыны анамальнай будовы або размяшчэння палавых органаў.

Асноўныя прычыны фрыгіднасці — у галаве.

Між іншым, мужчыны ў адплату жанчынам за ўласны адвечны страх імпатэнцыі ўзвялі фрыгіднасць у разрад «ганебных» станаў.

У-у-у-у, фрыгідная — злосна цэдзяць яны праз зубы, калі дзяўчына застаецца абыякавай да іх спартанскай ласкі. А яна не фрыгідная, яна — ахвяра.

Таму што калі мне з дзяцінства закрывалі вочы і крычалі дурным голасам, калі я глядзела дарослы фільм ці чытала «Энцыклапедыю маладой сям’і» — я зразумела, што сэкс — гэта сорамна і дрэнна.

Таму што калі мама і тата грэбліва адварочваліся ад сабачак і котачак на вуліцах і называлі жывёльную любоў мярзотаю — я зразумела, што ў людзей гэтае жаданне нават горшае за жывёльнае.

Таму што пра сэкс мне расказала старэйшая сяброўка ў піянерскім лагеры — і чамусьці ў гэтым аповедзе фігуравала «а дзядзька піў яе мачу і прымушаў піць сваю»… Як я пры такім раскладзе не стану фрыгіднай?

Таму што калі мяне, маладзенькую напалоханую дзяўчынку, пазбавіць цноты неласкавы самец з тупымі вачыма і прымітыўнымі поглядамі на сэкс — я лёгка магу застацца фрыгіднай. Таму што ніхто не растлумачыць мне потым, што аргазм бывае не толькі ў яго, але і ў мяне, што ёсць нейкія эрагенныя зоны і што ўсё гэта бывае далікатна.

У мяне ўжо будзе досвед — уласны невясёлы сксуальны досвед.

А яшчэ ў мяне будзе іншы досвед — калі прыгожанькі студэнт, мара ўсяго майго жыцця, схітрыцца ў паўп’яным акце — як там кажуць дактары? — парушыць мой дыяпазон прымальнасці і запатрабуе і ў туды, і ў сюды, і яшчэ вось у гэта вось, гэта не балюча, толькі трэба ўзяць крэм у суседкі ў тумбачцы.

Выдатны працяг кар’еры фрыгіднай жанчыны!

А потым мне дастанецца муж, які патрабуе ад мяне выканання шлюбнага абавязку — як яму заўгодна і калі яму заўгодна, а калі я не захачу — ён страшна пакрыўдзіцца і будзе хадзіць са злым тварам.

Значыць, калі ён не хоча — гэта нармальна. А калі не хочацца мне — гэта злачынства, і можна з гора напіцца ці прайграць паўзаробку ў казіно. А што ж я хацела, фрыгідная?

Напэўна, я гатовая пагадзіцца з феміністкамі: фрыгіднасць — гэта сапраўды свабода. Ад мужчынскага свінства і эгаізму. Ад іх самалюбавання і самазакаханасці. Ад іх цэнтрапупічнага стаўлення да сэксу.

А з тым, хто мяне пакахае, я забудуся на фрыгіднасць. Таму што яна — толькі ў галаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?