Нацыянальны аператар электрасувязі РУП «Белтэлекам» можа пазбавіцца выключнага права на пропуск міжнароднага трафіка і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў.
Гэта прадугледжваюць папраўкі ў закон «Аб электрасувязі», якія знаходзяцца цяпер у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Як паведамілі БелаПАН у ніжняй палаце парламента, у першым чытанні законапраект можа быць разгледжаны ў канцы лістапада 2010 года.

У адпаведнасці з праектам закона, тэкст якога размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, папраўкі ў закон «Аб электрасувязі» таксама карэктуюць палажэнне артыкула, які тычыцца інфармацыі аб базе даных аператара аб абанентах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?