«Мы стварылі сенсацыю», — заявіў галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Бернд Штанге пасля заканчэння адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы-2012 супраць французаў.

«Першыя дзесяць хвілін мы гулялі кепска, крыху баяліся, — прыводзіць словы Штанге французская газета L’Equipe. — Нельга сказаць, што нам пашанцавала. Мы заслужылі гэтую перамогу».

Паводле слоў Штанге, ён думае пра свайго французскага калегу Ларана Блана, які нядаўна ўзначаліў зборную. «Я маю на ўвазе тое, што нельга пабудаваць каманду за два тыдні. Са сваёй я працую ўжо тры гады», — адзначыў нямецкі спецыяліст.

3 верасня на «Стад дэ Франс» у парыжскім прыгарадзе Сен-Дэні беларуская зборная атрымала перамогу з лікам 1:0 (Кісляк, 86).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?