Мэтам перадвыбарнага запалохвання незалежных СМІ? Бябенін кіраваў самым рэзкім з іх. Але такіх дзікіх метадаў расправы раней не ўжывалася. Чаму менавіта цяпер?

Яшчэ адна мэта, якую маглі пераследаваць невядомыя забойцы, — нагнятанне напружання напярэдадні выбараў.

На каго падае першае падазрэнне, калі ў аўтарытарнай краіне гіне пры цьмяных абставінах апазіцыйны журналіст?
Вядома, на тых, хто пятнаццаць гадоў зачыняў СМІ, біў камеры, садзіў журналістаў. Беларусь мае найгоршыя паказнікі свабоды прэсы ў Еўропе. У дэмакратычных краінах журналістаў не забіваюць па палітычных матывах.

Суіцыд, сыходзячы з таго, што мы ведаем пра Бябеніна і ягоныя апошнія дні, выглядае малаімаверным. На дачу напівацца не едуць аўтамабілем. «Беларускі бальзам» не п’юць асобна, тым больш — мужчыны. «Беларускі бальзам» — гэта з шэрагу стэрэатыпаў пра беларуса. Кшталту «гарэлка-ікра-балалайка» ў дачыненні да расейцаў. Згадку пра «Беларускі бальзам» паспешліва растыражавалі афіцыйныя СМІ, з падачы МУС, калі яшчэ не падавалі іншых дэталяў.

Калі самагубства інсцэнізаванае, то хто тое мог зладзіць? Ніякі замежны эскадрон смерці не можа дзейнічаць у Беларусі, дзе ўсё пад кантролем. Гэта немагчыма. Нават Яндарбіева і Літвіненку ліквідоўвалі не ціха.

Кіраўнік дзяржавы мусіць узяць расследаванне пад асабісты кантроль. І яно павінна быць празрыстым.

Гэтая трагедыя магла быць справай тых сілаў, што хочуць стварыць хаос і пасеяць страх напярэдадні выбараў, — тады магчымыя і іншыя здарэнні. У выпадку калі ўсё спісаць на самагубства, гэта развяжа рукі забойцам.

Калі не будзе вартага даверу расследавання, значыць, гэтая справа стаіць у адным шэрагу са справамі Ганчара і Захаранкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?