Версіі смерці Алега Бябеніна — гаворыць шэф-рэдактарка газеты «Народная воля».

Калі шчыра, то я ў абсалютнай разгубленасці. З аднаго боку людзі, у якіх усё добра ў сям’і, з працай, перспектывамі, з жыцця самастойна не сыходзяць. Для мяне версія пра самагубства Алега абсалютна неверагодная.

З іншага боку, на мой погляд, уладзе ў сённяшняй сітуацыі таямнічая смерць кіраўніка вядучага апазіцыйнага сайту, вядомага журналіста абсалютна непатрэбная. Наадварот, у сённяшніх абставінах спецслужбам трэба каля кожнага лідара апазіцыі, вядомага журналіста і праваабаронцы паставіць па ахоўніку. Бо сітуацыя для ўладаў цяпер вельмі хісткая. Я не ведаю, ці гэта вынік актыўнасці нейкіх сілаў унутры ўлады, ці нейкія знешнія ўплывы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?