Учора раніцай каля вёскі Свіслач (Гродзенскі раён) кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з’ехаў у кювет, перакуліўся і ўрэзаўся ў дрэва. У выніку ДТЗ два чалавекі загінулі, яшчэ адзін шпіталізаваны.

Па дадзеных ДАІ Гродзенскай вобласці, за рулём знаходзіўся 22-гадовы хлопец. На закругленні дарогі, вылучаным знакам «Небяспечны паварот», ён няправільна выбраў хуткасць. Машыну вынесла ў кювет, дзе яна стукнулася ў агароджу жылога дома і дрэва.

Кіроўца і 19-гадовы пасажыр памерлі на месцы. Яшчэ адзін юнак, які знаходзіўся ў аўтамабілі, змешчаны ў бальніцу. У ДАІ падкрэсліваюць:

вінаваты не меў пасведчання кіроўцы, ён 6 разоў затрымліваўся як асоба, што не мае права кіравання і 5 разоў — за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення.

А 4 лютага 2007 для яго спынення нават прыйшлося выкарыстаць зброю. Толькі пасля таго як у «Масквічы» былі прастрэленая заднія колы, машына спынілася. Тады кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Па ўсім відаць, гэтым разам ён таксама быў п’яны, мяркуюць інспектары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?