10 верасня ў Мінску будзе адкрыты другі 3D-кінатэатр — у Малой зале Палаца рэспублікі. Ён не будзе ўваходзіць у сістэму УП «Кінавідэапракат».

На афіцыйным сайце прадпрыемства паведамляецца, што зала абсталяваная найноўшай тэхнікай і зручнымі мяккімі крэсламі. Гледачам даступны бар на 30 месцаў.

Цікава, што не ўсе месцы ў зале падлягаюць продажу. У касы паступае толькі 349 білетаў з чатырох сотняў. Верагодна, на крайніх бакавых месцах скажаецца ўспрыманне 3D-выявы, таму кіраўніцтва Палаца рэспублікі прыняло рашэнне не прадаваць квіткі на гэтыя месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?